3 мая 2024 г.у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года якасці і 100-годдзя ўтварэння Беларускай палаты мер і вагаў у РУП «Баранавіцкі ЦСМС» прайшоў круглы стол на тэму «пытанні метралагічнага забеспячэння вытворчасці» з удзелам спецыялістаў, адказных за метралагічнае забеспячэнне на прадпрыемствах Баранавіцкага рэгіёна. Былі разгледжаны актуальныя пытанні па ажыццяўленні дзяржаўнай паверкі і каліброўкі сродкаў вымярэнняў у рамках Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» (у рэд.Закона Рэспублікі Беларусь ад 11.11.2019 № 254-З), метралагічнай ацэнкі сродкаў вымярэнняў ужывальных па-за сферай заканадаўчай метралогіі ў разрэзе тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі ТКП 8.007-2023 і ТКП 8.008-2023, аб мэтах і задачах метралагічнага аўдыту. На ўсе пастаўленыя пытанні спецыялістамі Баранавіцкага ЦСМС дадзены поўныя адказы.